http://mckeyew.livejournal.com/ ([identity profile] mckeyew.livejournal.com) wrote in [personal profile] irkinn 2016-11-10 07:49 am (UTC)

Выпадак, канечне, па форме не рэдкі, але па змесце - патрабуе і рашучых, і асцярожных і вывераных дзеянняў.
Сапраўды, калі гэтага "шкета" паб'е дзяўчынка - ён павінен адстаць, бо будзе зняважаны, а таксама пасароміцца расказаць пра гэта свайму тату. Галоўнае, каб ён сам гэта разумеў, улічваючы апісанне іх сям'і.
Сітуацыю ўскладняе ўзрост. У пачатковай школе дзеці яшчэ не дарастаюць да таго, каб затаіць сапраўдную крыўду і рыхтаваць на яе адказ. Доказам - тое, што дзяўчо не хоча засвойваць прыёмы самаабароны, а толькі пасмейваецца. Страх - можа быць, але яго тут мала, і ён перасільваецца жаданнем дзіцяці быць з калектывам равеснікаў. Момант істыны, пасля якога наступіць пералом, у гэтым узросце ўяўляе сабой нешта вельмі значнае - то бок адбыцца павінна немаведама што, каб яна пачала мысліць па-іншаму.
Мяне ў свой час не хапіла на тое, каб па-сапраўднаму сарвацца на кімсьці з аднакласнікаў - каб іншым непавадна было. А праз гады ўжо, адзаймаўшыся пэўны час айкідо, я злавіў сябе на думцы: "А вось зараз бы ..."))
Але і ў мае школьныя гады ўсё гэта было па-іншаму, а вы сутыкнуліся з новай сілай, якая мае ўплыў далёка па-за школай. Калі ёсць цярпенне - вучыце яе стаяць за сябе. Магчыма патрэбен прыклад эфектыўнасці гэтых заняткаў, каб яна ўбачыла: гэта працуе! Тады пойдзе лягчэй.
https://www.youtube.com/watch?v=QmieFKGoHr8

https://youtu.be/d7YU2WI_HQE?t=130

Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

If you are unable to use this captcha for any reason, please contact us by email at support@dreamwidth.org